Ваенныя пасяленні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваенныя пасяленні, асобая арганізацыя войскаў у Расійскай імперыі ў 1810—1857 гадах, у якіх ваенная служба спалучалася з сельскагаспадарчай працай.
Першае ваеннае пасяленне стварыў міністр А. А. Аракчэеў у 1810 годзе на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета. Да жніўня 1818 года ваенныя пасяленні ўзніклі ў шэрагу губерняў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Сялян вымушалі здымацца з абжытых месцаў і перасялялі ў Новарасійскій край, а ў іх мясцовасці размяшчалі салдат пяхотных палкоў.