Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі — удзел Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў баявых дзеяннях супраць тэрарыстычных фарміраванняў «Ісламскай дзяржавы» і «Фронт аль-Нусра» на баку ўрадавых войскаў і праўрадавых ваенізаваных фарміраванняў у ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі з верасня 2015 года па цяперашні час[9]. За гэты перыяд Расія тройчы аб’яўляла пра згортванне ваеннай аперацыі і свайго кантынгенту ў Сірыі, але і пасля працягвала ўдзел у баявых дзеяннях[10].
Хуткія факты Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі, Дата ...
Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі |
---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы |
Самалёты расійскай авіягрупы на авіябазе «Хмеймім», 3 кастрычніка 2015 года. |
Дата |
з 30 верасня 2015 года |
Месца |
Сірыя |
Прычына |
імкненне Расіі ліквідаваць тэрарыстычныя фарміраванні на тэрыторыі Сірыі, аднавіць цэласнасць сірыйскай дзяржавы і падтрымаць урад Башара Асада ў грамадзянскай вайне |
Вынік |
разгром Ісламскай дзяржавы, аднаўленне сірыйскім урадам кантролю над большай часткай краіны, пачатак працэсу мірнага ўрэгулявання |
Праціўнікі |
|
Сілы бакоў |
усяго 63 000 вайскоўцаў прынялі ўдзел у аперыцыі[1] (з верасня 2015 па жнівень 2018)
| каля 100 000 баевікоў ІД, некалькі дзясяткаў тысяч баевікоў іншых груповак
|
|
Страты |
123 забітых вайскоўцаў [2][3] і 264 наймітаў ПВК «Вагнер»[4] (да красавіка 2020)
| 10 000[5]—85 000[6][7] забітых (да красавіка 2020)
|
|
Агульныя страты |
8208 мірных грамадзян загінулі падчас бамбардзіровак[8] (па даных SOHR на 31 ліпеня 2019) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Асноўныя мэты — барацьба з тэрарыстамі, стабілізацыя законнай улады ў краіне і стварэнне ўмоў для пошуку палітычнага кампрамісу[11][12].
22 жніўня 2018 года Мінабароны РФ апублікавала відэасправаздачу па выніках аперацыі УС РФ у Сірыі пад назвай «Вынікі ў лічбах». У ёй гаворыцца, што баявы вопыт у Сірыі атрымалі 63 012 расійскіх вайскоўцаў, з іх амаль палова (25 738 чалавек) — афіцэры. Таксама ў аперацыі ў Сірыі ўдзельнічалі 434 генералы. Праз групоўку войскаў у Сірыі прайшлі ўсе камандуючыя войскамі ваенных акруг, агульнавайсковых армій і армій ВПС і СПА, камандзіры дывізій, а таксама 95 % камандзіраў агульнавайсковых брыгад і палкоў. За час аперацыі быў апрабаваны 231 узор зброі, авіяцыя здзейсніла больш за 39 тыс. баявых вылетаў, сілы ВМФ — 189 баявых паходаў[13]. Поўныя даныя пра сілы, якія прыцягваліся для вядзення баявых дзеянняў у Сірыі, кіраўніцтва УС РФ не раскрывала. Пэўна не вядомы як поўны склад расійскіх войскаў на тэрыторыі Сірыі, так і поўны пералік злучэнняў і вайсковых часцей, падраздзяленні якіх накіроўвалі ў «гарачую кропку»[14].
У аперацыі на тэрыторыі САР задзейнічаны падраздзяленні ВПС, ССА, ВМФ, СПА, марской пяхоты, матастралковых і інжынерных войскаў.