Вадаскід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вадаскід, вадазліў — гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для скіду залішняй (паводкавай) вады з вадасховішча, а таксама для карысных пропускаў вады ў ніжні бьеф[1]. Скід вады ажыццяўляецца ў выпадку пагрозы перапаўнення вадасховішча з-за паводкі, моцных дажджоў і г.д. Выключэнне — вадазліўная плаціна, на якой сліў вады ажыццяўляецца пастаянна.