![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Wallace03.jpg/640px-Wallace03.jpg&w=640&q=50)
Біягеаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біягеаграфія — навука, якая вывучае заканамернасці распаўсюджвання жывёл і раслін, а таксама характар фауны і флоры асобных тэрыторый. Біяграфія падзяляецца на зоагеаграфію (геаграфію жывёл) і фітагеаграфію (геаграфію раслін).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Wallace03.jpg/640px-Wallace03.jpg)
Сучасныя біягеаграфічныя даследаванні маюць некалькі кірункаў:
- арэалаграфія вывучае тыпы арэалаў, іх структуру і паходжанне, размяшчэнне асобін унутры відавых арэалаў, што дае магчымасць стварэння кадастравых картаў;
- рэгіянальная біягеаграфія займаецца фларыстычным і фауністычным раянаваннем на аснове вывучэння сістэматычнага складу флоры і фауны пэўных раёнаў Зямлі;
- экалагічная біягеаграфія вывучае залежнасць пашырэння арганізмаў ад экалагічных фактараў асяроддзя, пераважна клімату, але таксама і гаспадарчай дзейнасці чалавека;
- гістарычная біягеаграфія высвятляе ўплыў мінулых геалагічных эпох Зямлі на сучасны склад згуртаванняў арганізмаў і іх цяперашняе раазмяшчэнне на планеце.
Вынікі даседаванняў па біягеаграфіі ўлічваюцца пры ахове і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па знешнім каранціне, ахове раслін і барацьбе з пераносчыкамі прыродна-ачаговых захворванняў чалавека і свойскіх жывёл.