Бітва пад Віцебскам (1664)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Віцебскам 6 чэрвеня 1664 года — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, пераможнае для вялікалітоўскага боку баявое сутыкненне з маскоўскім войскам.
Бітва пад Віцебскам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў | |||
| |||
Дата | 6 чэрвеня 1664 | ||
Месца | ваколіцы Віцебска | ||
Вынік | перамога войскаў Рэчы Паспалітай | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Восенню 1663 года кароль Ян Казімір з вялікім войскам рушыў на правабярэжную Украіну. У студзені 1664 года войскі Рэчы Паспалітай увайшлі на Севершчыну, тым часам тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Вясной 1664 года частка войскаў на чале з польным гетманам літоўскім Міхалам Казімірам Пацам пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.
Маскоўскае войска рушыла па ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага, «выпаліла і высекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самага Барысава»[1], а потым да лета стаяла каля Віцебска, збіраючы харч і чакаючы папаўнення.
У лютым Пац разбіў пад Бранскам маскоўскае войска на чале з Баратынскім[2] і рушыў ад Старадуба да Магілёва.
Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 года. Бітва пачалася 6 чэрвеня на Лучосе. У баі маскоўцы захапілі гетманскую харугву Паца[3]. Але пасля маскоўская кавалерыя, якая наступала без падтрымкі пяхоты, была адкінута і разбеглася, замест збору ў лагеры. Так, наўгародскія казакі ўцяклі да самага Ноўгараду[4]. Пасля гэтага войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, было разбіта. Хаванскі з рэштай войска ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог маскоўскі гарнізон.
Пасля паражэння цар адхіліў Хаванскага ад камандавання і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Даўгарукава.