Бі́тва на Ізеры (фр.: Bataille de l'Yser, нідэрл.: Slag om de IJzer) — бітва ў часе Першай сусветнай вайны, якая адбылася ў кастрычніку 1914 года паміж бельгійскімі гарадамі Ньюпарт і Дыксмёйдэ ўздоўж ракі Ізер. Бельгійская армія здолела цаной вялікіх стратаў спыніць прасоўванне немцаў, упершыню пасля ўварвання кайзераўскай Германіі ў Бельгію замацаваўшы лінію фронту па Ізеры пасля таго, як пад кантролем немцаў апынулася 95 % тэрыторыі Бельгіі. Дзякуючы перамозе ў бітве Бельгія здолела ўтрымаць кантроль над рэштай сваёй тэрыторыі, а кароль Альберт стаў нацыянальным героем бельгійцаў.
Хуткія факты Бітва на Ізеры, Дата ...
Бітва на Ізеры |
---|
Асноўны канфлікт: Бег да мора на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны |
Уцёкі немцаў ад бельгійскага войска ў бітве на Ізеры |
Дата |
16–31 кастрычніка 1914 |
Месца |
Ізер, Бельгія |
Вынік |
Перамога саюзнікаў |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
Бельгія: 65 000 чалавек Францыя: ? (1 дывізія пяхоты, 1 брыгада марскіх фузілёраў)
| 6 корпус (12 дывізій)
|
|
Страты |
Бельгія: 40 000 Францыя: 15 000
| 76 250
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць