Бюро перапісу насельніцтва ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бюро перапісу насельніцтва ЗША (англ.: United States Census Bureau, Bureau of the Census) — урадавае агенцтва, на якое ўскладзена адказнасць за арганізацыю і правядзенне перапісу насельніцтва ЗША. Яно таксама збірае і статыстычна апрацоўвае іншыя нацыянальныя дэмаграфічныя і эканамічныя даныя. Фактычна, гэта цэнтральны статыстычны орган ЗША.
Бюро перапісу насельніцтва ЗША | |
---|---|
| |
друк | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | 4600 Silver Hill Rd, Suitland, MD 20746-2402[5][6][…] |
Тып арганізацыі | статыстычная служба[d] і United States federal agency[d] |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | John H. Thompson |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 6 сакавіка 1902[7][8][…] |
Матчыная арганізацыя | Міністэрства гандлю ЗША[8][7][…] |
Колькасць супрацоўнікаў у 2006 годзе — 5593 | |
www.census.gov (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бюро перапісу насельніцтва з’яўляецца структурным падраздзяленнем міністэрства гандлю ЗША. Кіраўнік агенцтва — палітычная пасада, прызначаецца дзеючым прэзідэнтам.
Паміж перапісамі, Бюро перапісу робіць ацэнкі і прагнозы колькасці насельніцтва. Акрамя таго, гэтыя перапісы ўплываюць на пераразмеркаванне больш за 300 мільярдаў долараў штогадовых федэральных і ад штатаў асігнаванняў для мясцовых абшчын на добраўпарадкаванне, ахову здароўя, адукацыю, транспарт і іншае. Па гэтым у абавязкі Бюро перапісу ўваходзіць збор статыстыкі адносна людзей і эканомікі. Акрамя таго, увесь час праводзіцца збор даных у інтарэсах розных федэральных і мясцовых органаў улады па такіх тэмах, як занятасць, злачынствы, здароўе, выдаткі на спажыванне і жыллё. Яны публікуюцца як «дэмаграфічныя агляды». Бюро перапісу таксама публікуе эканамічныя агляды адносна вытворчасці, рознічных продажаў, паслуг.
Бюро перапісу базіруецца гарадку Сютленд-Сільвер-Хіл (англ.: Suitland-Silver Hill), штат Мэрыленд і яшчэ 12 рэгіянальных офісаў у гарадах Атланта, Бостан, Далас, Дэнвер, Дэтройт, Канзас-Сіці, Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Сіэтл, Філадэльфія, Чыкага і Шарлот. Нацыянальны цэнтр апрацоўкі даных знаходзіцца ў Джэферсанвіле (англ.: Jeffersonville), штат Індыяна.