Бэта-часціца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэта-часціца (β-часціца) — зараджаная часціца (электрон ці пазітрон), выпускаемая ў выніку бэта-распаду . Паток бэта-часціц называецца бэта-промнямі ці бэта-выпраменьваннем.
Адмоўна зараджаныя бэта-часціцы з'яўляюцца электронамі (β−), станоўча зараджаныя — пазітронамі (β+).
Бэта-промні трэба адрозніваць ад другасных і трацічных электронаў, якія ўтвараюцца ў выніку іанізацыі паветра — гэтак званыя дельта-промні і эпсілон-промні.