Бурэя (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бурэя.
Бурэ́я (руск.: Буре́я) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскім краі і Амурскай вобласці, левы прыток ракі Амур.
Хуткія факты Бурэя, Характарыстыка ...
Бурэя | |
---|---|
эвенк. Ниман-бирра, Нюмень, руск. Бурея | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 623 км |
Басейн | 70 700 км² |
Расход вады | 940 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°39′47″ пн. ш. 134°17′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Каардынаты | 49°24′53″ пн. ш. 129°31′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Амурская вобласць |
Код у ДВР | 20030500112118100041576 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 623 км, ад вытоку Правай Бурэі — 752[1] км. Плошча вадазборнага басейна 70,7 тыс. км². Утвараецца пры зліцці Правай і Левай Бурэі. У верхнім цячэнні горная рака, у сярэднім пераразае адгор’і хрыбта Турана і цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне. Асноўныя прытокі: Німан, Туюн (справа), Ургал, Тырма (злева). Сярэдні расход вады 940 м³/с. Сплаўная. Суднаходства на 197 км ад вусця (на 174 км, ад вусця да пасёлка Талакан[2]).
На рацэ Бурэйская ГЭС і Бурэйскае вадасховішча.