Бук лясны́[3], або Бук еўрапе́йскі (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae)[4].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Бук еўрапейскі — найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе. Акрамя яго, у Еўропе на невялікай тэрыторыі расце толькі Fagus orientalis.
Бук лясны з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Чыстыя букавыя лясы ўтвараюць асобную падзону, якая ў цяперашні час засталася ў асноўным у гарах. У далёкім мінулым букавыя лясы і лясы з перавагай бука займалі значна большую тэрыторыю, яны маюць патрэбу ў ахове, як і звязаныя з імі флора і фаўна. Бук еўрапейскі мае каштоўную драўніну, яго арэшкі выкарыстоўваюцца ў ежу і на корм свойскім жывёлам. Букавыя дрэвы дажываюць да 500 гадоў, і шматвяковыя дрэвы з’яўляюцца помнікамі прыроды, з імі звязана мноства легенд. Бук еўрапейскі выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне[ru], многія культурныя формы бука еўрапейскага вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету.