Будынак Дванаццаці калегій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак Дванаццаці калегій — будынак на неўскім беразе Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу, пабудаваны ў 1722-1742 гг. для размяшчэння пятроўскіх калегій. Найбуйнейшы па памерах помнік пятроўскага барока складаецца з дванаццаці ідэнтычных трохпавярховых секцый.
Хуткія факты Будынак Дванаццаці калегій, Краіна ...
Будынак | |
Будынак Дванаццаці калегій | |
---|---|
| |
59°56′30″ пн. ш. 30°17′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Санкт-Пецярбург | Універсітэцкая набярэжная, 7/9 |
Архітэктар | Даменіка Трэзіні, Тэадор Швертфегер |
Першае згадванне | 1722 |
Дата заснавання | 1722 |
Будаўніцтва | 1722—1742 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810183001№ 7810183001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Агульны праект склаў Даменіка Трэзіні; верхнія паверхі праектаваў Тэадор Швертфегер. У XVIII стагоддзі будынак займалі вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. Пасля расфарміравання калегій іх змянілі Галоўны педагагічны інстытут і Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт.