Браян Крэнстан
амерыканскі акцёр тэлебачання, кіно і агучвання, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Браян Лі Крэнстан (англ.: Bryan Lee Cranston; нар. 7 сакавіка 1956(1956-03-07)[1][2], Галівуд, Каліфорнія) — амерыканскі акцёр тэлебачання, кіно і агучвання, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.
Браян Крэнстан | |
---|---|
англ.: Bryan Cranston | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1956(1956-03-07)[1][2] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joseph Louis Cranston[d] |
Жонка | Mickey Middleton[d] і Robin Dearden[d] |
Дзеці | Taylor Dearden[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлерэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, кінарэжысёр, акцёр агучвання, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, тэлепрадзюсар, акцёр, рэжысёр |
Узнагароды |
прэмія «Тэатральны свет»[d] (2014) прэмія «Тоні» за найлепшую мужчынскую ролю ў п’есе[d] (2014) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (2008) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (2009) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (2010) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным тэлесерыяле[d] (2014) |
IMDb | ID 0186505 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Намінант на прэміі «Оскар» і BAFTA, лаўрэат дзвюх прэмій «Тоні»[3], шасці прэмій «Эмі»[4], дзвюх прэмій «Залаты глобус», а таксама пяці прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Уладальнік імянной зоркі на Галівудскай алеі славы.
Шырока вядомы як выканаўца галоўнай ролі настаўніка хіміі Уолтара Уайта ў тэлесерыяле канала AMC «На ўсе застаўкі», раней быў вядомы на тэлебачанні як выканаўца галоўнай ролі ў сіткоме «Малкальм у цэнтры ўвагі». У кіно Крэнстан набыў прызнанне за стварэнне ключавых вобразаў у карцінах «Поўны ўспамін», «Аперацыя «Арго»» і «Трамбо».