Брахмагупта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брахмагупта, Брамагупта (санскр.: ब्रह्मगुप्त, каля 598—670) — індыйскі матэматык і астраном. Кіраваў абсерваторыяй ва Удджайне. Сваімі працамі істотна паўплываў на развіццё астраноміі ў Візантыі і краінах ісламу, пачаў выкарыстоўваць алгебраічныя метады для астранамічных разлікаў, увёў правілы аперацый з нулём, дадатнымі і адмоўнымі велічынямі. Да нашагу часу дайшоў яго галоўны твор «Брахма-спхута-сіддханта» («Удасканаленае вучэнне Брахмы», ці «Перагляд сістэмы Брахмы»). Большая частка твора прысвечана астраноміі, два раздзелы (12-ы і 18-ы) — матэматыцы.
Хуткія факты Брахмагупта, Дата нараджэння ...
Брахмагупта | |
---|---|
ब्रह्मगुप्त | |
| |
Дата нараджэння | каля 598[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 670[4] |
Месца смерці | |
Бацька | Jishnugupta[d][6][7] |
Род дзейнасці | матэматык, астраном |
Навуковая сфера | матэматыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць