![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/RochesterBestiaryFolio007rLeopard.jpg/640px-RochesterBestiaryFolio007rLeopard.jpg&w=640&q=50)
Бестыярый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бестыярый[1] (ад лац.: bestia, «звер») — сярэднявечны зборнік заалагічных артыкулаў (з ілюстрацыямі), у якіх падрабязна апісваліся розныя жывёлы ў прозе і вершах, галоўным чынам, з алегарычнымі і павучальнымі мэтамі[2]. Адна з першых крыніц бестыярыюмаў — грэчаскі трактат «Фізіяло́г». Найбольш вядомы стара-французскія бестыярыі: Ph. de Thaon’a (XII стагоддзе), Gervaise (XIII), Рышара дэ Фурніваля (XIII, выд. Hippeau, 1860) і інш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/RochesterBestiaryFolio007rLeopard.jpg/320px-RochesterBestiaryFolio007rLeopard.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/AberdeenBestiaryFolio005rAdamNamesAnimalsDetail.jpg/640px-AberdeenBestiaryFolio005rAdamNamesAnimalsDetail.jpg)
У старажытнарускай літаратуры бестыярыі называліся «фізіялогамі». Вельмі часта ў бестыярыях з’яўляліся артыкулы, дзе падрабязна і з ілюстрацыямі апісваліся жывёлы, якія не існуюць на самай справе. Напрыклад, цмок, васіліск, манцікора і інш.
Аўтары параўноўвалі розных жывёлін з вобразамі і паняццямі рэлігіі і маралі, расшыфроўваючы іх, як іерогліфы. Услед за біблейскім размежаваннем «чыстых» і «нячыстых» істот, бестыярысты супрацьпастаўлялі жывёл, якія сімвалізавалі Хрыста (арол, фенікс, пелікан[3]), стварэнням, якія выклікалі асацыяцыі з вобразам д’ябла (жаба, малпа). Прырода ўспрымалася як арэна пастаяннай барацьбы добрых і злых сіл. Сярэднявечная думка білася над раскрыццём узаемасувязі паміж цялесным і духоўным светам. Бестыярыюм вучыў разважаць аб рэчах шляхам аналогій, а гэта, па сутнасці, блізка мастацкаму мысленню, якое аперуе вобразамі.
Таксама бестыярыем можна назваць наогул любы зборнік артыкулаў аб неіснуючых жывёлах, у тым ліку і сучасны. Напрыклад, «Фантастычны бестыярый» Кіра Булычова або «Бестыярый» Анджэя Сапкоўскага. Таксама да жанру бестыярыяў можна аднесці «Кнігу выдуманых істот» Х. Л. Борхеса або «Чароўныя пачвары і дзе іх шукаць» Джаан Роўлінг.