![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/World_map_of_countries_by_rate_of_unemployment.svg/langbe-640px-World_map_of_countries_by_rate_of_unemployment.svg.png&w=640&q=50)
Беспрацоўе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беспрацоўе — працяглая адсутнасць занятасці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасць вытворчасці і даходу, прастой асноўнага капіталу і страту рабочых сродкаў[1]. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18-60 год) узросту, якія не маюць працы, пры гэтым не з’яўляюцца студэнтамі, пенсіянерамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэння ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных (студэнты, ваенныя, пенсіянеры). Паводле закона Оўкена, 2%-ы рост вытворчасці змяншае на 1 % цыклічнае беспрацоўе. Выкананне ўрадамі антыманапольнага заканадаўства спрыяе пераадоленню беспрацоўя, бо дапамагай самазанятасці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэнню працягласці беспрацоўя ў выніку паскарэння пошуку найма таксама спрыяе біржа працы[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/World_map_of_countries_by_rate_of_unemployment.svg/640px-World_map_of_countries_by_rate_of_unemployment.svg.png)
На 2012 г. у свеце налічвалася 200 млн беспрацоўных (6 % агульнага ліку працаўнікоў), з іх 74,8 млн (37 %) маладых людзей[2].