Бені́гна Сімео́н «Найно́й» Кахуа́нка Акі́на III (тагальск.: Benigno Simeon «Noynoy» Cojuangco Aquino III, 8 лютага 1960, Маніла, Філіпіны — 24 чэрвеня 2021, Кесан-Сіці, Філіпіны) — палітык, прэзідэнт Філіпін. Перамог на прэзідэнцкіх выбарах мая 2010 года ад Ліберальнай партыі.[5]
Хуткія факты Бенігна Акіна ІІІ, 15-ы прэзідэнт Філіпінаў[d] ...
Закрыць
Прадстаўнік філіпінскай палітычнай дынастыі Акіна: унук Бенігна Акіна старэйшага, адзіны сын былога прэзідэнта Карасон Акіна і забітага сенатара Бенігна Акіна-малодшага.
Быў паранены бунтаўшчыкамі падчас спробы ваеннага перавароту у 1987 годзе. У Ліберальнай партыі займаў пасаду генеральнага сакратара, зараз займае пасаду віце-старшыні партыі.
Бенігна Акіна, як кандыдат ад Ліберальнай партії, атрымаў большасць галасоў выбарцаў падчас выбараў прэзідэнта Філіпін, якія адбыліся 10 мая 2010 года.[6] У 2013 годзе часопіс Тайм уключыў Бенігна Акіна III да спіса 100 найбольш уплывовых людзей свету.[7]