Бела-сіне-белы сцяг
сцяг расійскіх антываенных пратэстоўцах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бела-сіне-белы сцяг (руск.: Бело-сине-белый флаг) — сцяг, які складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх палос (белай, сіняй і белай), сімвал антываенных пратэстаў у Расіі пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года падчас расійска-ўкраінскай вайны. Упершыню згаданы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр» 28 лютага 2022 года[1], пасля чаго атрымаў шырокае распаўсюджванне сярод расійскіх апазіцыйных сіл[2]. Паводле слоў актывістаў, сцяг у першую чаргу ёсць сімвалам аб’яднання людзей за мір і свабоду[3].
Хуткія факты Дэмакратычны рух Расіі і расійскай эміграцыі, Зацверджаны ...
Закрыць
Легіён «Свабодная Расія» выкарыстоўвае на нарукаўных шаўронах бела-сіне-белы сцяг замест дзяржаўнага бела-сіне-чырвонага сцяга Расійскай Федэрацыі.[4][5]