Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года была прадстаўлена ў 4 відах спорту. Усяго краіну прадстаўляла 47 спартсменаў (33 мужчыны і 14 жанчын). Сцяг Беларусі на цырымоніі адкрыцця пранёс 38-гадовы хакеіст Алег Антоненка (цікава, што пры гэтым Антоненка не быў у Ванкуверы ні капітанам, ні альтэрнатыўным капітанам зборнай па хакеі з шайбай).
Код МАК: | BLR | |||
НАК: | Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь | |||
Алімпійскія гульні ў Ванкуверы | ||||
Спартсмены | 47 | |||
Сцяганосец | Алег Антоненка | |||
Медалі Месца: 17 |
Золата 1 |
Срэбра 1 |
Бронза 1 |
Усяго 3 |
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях | ||||
1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 | ||||
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||
1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 | ||||
Гл. таксама | ||||
|
Аляксей Грышын, перамогшы ў лыжнай акрабатыцы, прынёс Беларусі першы ў гісторыі залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях. Яшчэ два медалі ў «скарбонку» беларусаў дадалі біятланісты: Сяргей Новікаў нечакана выйграў срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км (падзяліўшы яго са знакамітым нарвежцам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам), а Дар’я Домрачава стала трэцяй у жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км. Таксама можна адзначыць 4-е месца Асолі Слівец у жаночай лыжнай акрабатыцы. Беларусы ўпершыню ў гісторыі зімовых Алімпіяд выйгралі 3 медалі - раней яны ніколі не заваёўвалі больш за два. Акрамя таго, Беларусь стала адзінай, акрамя Расіі, краінай былога СССР, якая выйграла ў Ванкуверы хоць бы адно золата.