Беларускі плакат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі плакат сярод іншых відаў беларускага выяўленчага мастацтва — з 1970-х гг. найбольш запатрабаваны на прэстыжных міжнародных конкурсах і біенале. Плакаты беларускіх аўтараў захоўваюцца ў Луўры, Мараўскай галерэі (Брно, Чэхія), Музее плаката ў Таяме (Японія), Лахты (Фінляндыя), Музеі плаката[ru] ў Вілянаве (Варшава, Польша), Смітсанаўскім інстытуце (ЗША). На працягу XX ст. у плакаце працавалі выбітныя мастакі Беларусі — Ф. Рушчыц, Я. Драздовіч, Л. Лісіцкі, Г. Змудзінскі, А. Быхоўскі, А. Волкаў, А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, Б. Забораў і многія іншыя. Сярод вядомых мастакоў плаката сучаснасці — У. Цэслер і С. Войчанка, Ю. Тарэеў, А. Кітаева, С. Саркісаў, Дзм. Сурскі, М. Анемпадыстаў, Р. Найдзен. Усё гэта сведчыць пра значнасць беларускага плаката як з’явы.