Беарн
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беарн (значэнні).
Беа́рн (фр.: Béarn, аксіт.: Bearn/Biarn, баскск.: Biarno) — паўднёвая памежная гістарычная вобласць Францыі, якая займае плошчу каля 4500 км². У наш час яе тэрыторыя вуваходзіць галоўным чынам у склад цяперашняга дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, тады як меншая частка адносіцца да дэпартамента Ланды. Галоўны горад вобласці — По.