Баргузін (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баргузі́н (руск.: Баргузин) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Курумканскім і Баргузінскім раёнах Бураціі. Упадае ў возера Байкал.
Баргузін | |
---|---|
руск. Баргузин | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 480 км |
Басейн | 21 100 км² |
Расход вады | 130 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ікацкі хрыбет |
• Месцазнаходжанне | Ікацкі хрыбет |
• Каардынаты | 55°05′41″ пн. ш. 111°50′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Байкал |
• Месцазнаходжанне | Баргузінскі заліў, за 1,5 км ад пасёлка Усць-Баргузін |
• Вышыня | 456 м |
• Каардынаты | 53°25′30″ пн. ш. 108°59′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Байкал → Ангара → Енісей |
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Раёны | Курумканскі раён, Баргузінскі раён |
Код у ДВР | 16040000212116300003961 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 480[1] км. Плошча вадазбору 21 100[1] км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 122[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,85[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на месцы стыку Ікацкага і Паўднёва-Муйскага хрыбтоў. Упадае ў Баргузінскі заліў возера Байкал за 1,5[2] км ад пасёлка Усць-Баргузін. Вадазбор ракі знаходзіцца на схілах Ікацкага хрыбта, Амуцкай і Баргузінскай катлавін. Працякае праз возера Балан-Тамур. Жыўленне ракі пераважна дажджавое[2].
Прытокі Баргузіна: Давачан, Амут, Туракіна, Акумту, Сінінда, Джырга, Улюнга, Сухі Баргузін, Сухітке, Арзагуні, Гарга, Шаманка, Тун, Іна, Адамаўка, Малая Гусіха, Вялікая Гусіха, Шанталык і інш. У басейне ракі азёры Ала-Нур, Малан-Зурхен, Светлае (Кіслае), Малы Халзар, Вялікі Халзар, Яхе-Нур і інш.