Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе[2]. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп[3]. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў[4]. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек[5].
Хуткія факты Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат, Дата ...
Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат | |
---|---|
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі | |
| |
Дата | 7 красавіка 2017 |
Час | 04:40 (UTC+3) |
Месца | авіябаза Эш-Шайрат, мухафаза Хомс |
Каардынаты | 34°30′02″ пн. ш. 36°53′57″ у. д.HGЯO |
Прычына | Хімічная атака на Хан-Шэйхун |
Цэль атакі | авіябаза Эш-Шайрат |
Спосаб атакі | Авіяўдар |
Загінулі | 9 чалавек[1] |
Траўмы | 7 чалавек |
Зброя | ракеты BGM-109 Tomahawk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць