Базіліка Нараджэння Хрыстова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Базіліка Нараджэння Хрыстова (араб. كنيسة المهد, арм.: Սուրբ Ծննդյան տաճար, грэч. Βασιλικὴ τῆς Γεννήσεως, іўр.: כנסיית המולד) — хрысціянская царква ў Віфлееме, пабудаваная, паводле падання, над месцам нараджэння Ісуса Хрыста. Нароўні з Храмам Труны Гасподняй з'яўляецца адным з двух галоўных хрысціянскіх храмаў Святой зямлі.
Славутасць | |
Базіліка Нараджэння Хрыстова | |
---|---|
араб. كنيسة المهد | |
31°42′16″ пн. ш. 35°12′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Палесціна |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | хрысціянства |
Епархія | Іерусалімская праваслаўная царква, Лацінскі патрыярхат Іерусаліма і Іерусалімскі патрыярхат Армянскай апостальскай царквы |
Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] і раманскі стыль |
Дата заснавання | 327 |
Матэрыял | горная парода |
Сайт | custodia.org/it/santuari… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адна з найстарэйшых бесперапынна дзейных цэркваў у свеце. Першы храм над пячорай Каляд быў пабудаваны ў 330-х гадах па ўказанні імператара Канстанціна Вялікага. Яго асвячэнне адбылося 31 мая 339 года і з тых часоў набажэнствы тут практычна не перапыняліся. Сучасная базыліка VI—VII стст. — гэта адзіны хрысціянскі храм у Палесціне, захаваны ў цэласці з дамусульманскага перыяду.
29 чэрвеня 2012 года на 36 сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, базіліка была занесена ў Спіс сусветнай спадчыны[1].