Бадзярыха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бадзя́рыха (руск.: Бадя́риха[2], якуцк.: Бадьаариха) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі, правы прыток ракі Індыгірка.
Хуткія факты Бадзярыха, Характарыстыка ...
Бадзярыха | |
---|---|
руск. Бадяриха, як. Бадьаариха | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 545 км |
Басейн | 12 200 км² |
Расход вады | 60[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Момскі хрыбет |
• Каардынаты | 66°29′18,60″ пн. ш. 144°59′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыгірка |
• Месцазнаходжанне | 610 км ад вусця |
• Каардынаты | 68°20′39″ пн. ш. 146°01′01,48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыгірка → Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18050000312117700060752 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Бярэ пачатак з паўночна-ўсходніх схілаў Момскага хрыбта. Даўжыня ракі 545 км, плошча вадазборнага басейна 12 200 км². Цячэ па Абыйскай нізіне. Упадае ў Індыгірку за 610 км ад яе вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Жывіцца пераважна снегавымі і дажджавымі водамі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 60[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,89[1] км³/год. У басейне ракі вялікая колькасць старыц і дробных азёр. Сярод прытокаў: Агароха (Гароха), Орта-Тырэхцях, Анты, Камчатка, Мастаах-Юрюйэ, Таастар.