Аўстрыйскі дапаможны корпус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (ням.: Österreichische Hilfskorps, фр.: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.
Хуткія факты Аўстрыйскі дапаможны корпус, Гады існавання ...
Аўстрыйскі дапаможны корпус | |
---|---|
Гады існавання | 14 сакавіка 1812 — |
Краіна | Аўстрыя |
Уваходзіць у | Вялікую армію |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасць | 31 000 чалавек |
Дыслакацыя | Французская імперыя |
Войны | Расійская кампанія Напалеона |
Закрыць
Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].