Аўгусцін Аўрэлій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святы Аўгусцін (Блажэнны) (лац.: Augustinus Sanctus, поўн. Аўрэлій Аўгусцін; 13 лістапада 354 — 28 жніўня 430) — філосаф, прапаведнік, хрысціянскі багаслоў і палітык. Святы каталіцкай царквы, лічыцца блажэнным у праваслаўі. Адзін з Айцоў Царквы, аказаў велізарны ўплыў на заходнюю філасофію і каталіцкую тэалогію. Частка звестак пра Аўгусціна атрыманая з яго аўтабіяграфічнай «Споведзі» («Confessiones»).
Аўгусцін | |
---|---|
Aurelius Augustinus | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 354 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 430[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца |
у Праваслаўі у Каталіцызме |
У ліку | святы[2] |
Галоўная святыня | Сан П'етра ін Сьель д'Ора, Павія |
Дзень памяці | у праваслаўі — 15(28) чэрвеня; у каталіцызме — 28 жніўня |
Заступнік | півавары; друкары; тэолагі |
Атрыбуты | дзіця; голуб; пяро; ракавінка, разбітае сэрца |
Бацька | Patricius[d][3] |
Маці | Monica of Hippo[d][4] |
Дзеці | Adeodatus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праз маніхейства, скептыцызм і неаплатанізм прыйшоў да рымскага хрысціянства, вучэнне якога аб грэхападзенні і памілаванні зрабілі на яго моцнае ўражанне. У прыватнасці, ён бароніць (супраць Пелагія) вучэнне аб перадвызначэнні: чалавеку загадзя перадвызначана Богам блажэнства ці пракляцце. Чалавечая гісторыя, якую Аўгусцін выкладае ў кнізе «Аб горадзе Божым», «першай сусветнай гісторыі», паводле яго ёсць барацьба двух варожых царстваў — царства прыхільнікаў усяго зямнога, ворагаў Божых, г. зн. свецкага царства (civitas terrena ці diaboli), і царства Божага (civitas dei). Пры тым ён атаясамлівае Царства Божае, у адпаведнасці з яго зямной формай існавання, з рымскай царквой. Аўгусцін вучыць аб тым, што пры стварэнні свету Бог заклаў у матэрыяльны свет у зародку формы ўсіх рэчаў, з якіх яны пасля самастойна развіваюцца. Аўгусцін стаў пачынальнікам напрамку неаплатанізму ў хрысціянскай філасофіі (аўгусцінізма), які панаваў у Заходняй Еўропе да XIII ст., калі яго змяніў хрысціянскі арыстоцелізм Альберта Вялікага і Тамаша Аквінскага.
Яго памяць адзначаецца Каталіцкай царквой 28 жніўня, Рускай праваслаўнай царквой — 15 чэрвеня паводле старога стылю.