Афганскі лазурыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афганскі лазурыт (ён жа лазурыт афганскага Бадахшану), ляпіс-лазурак[1] - метамарфічная горная парода складанага мінеральнага складу. Мае ярка-сіні колер, часам фіялетава-сіні ці індыгава-сіні, раўнамерную тэкстуру, а ў пераважнай масе каменя, на цёмна-сінім фоне, нібы зорачкі, ёсць россып залацістага пірыту.
З афганскага лазурыту, пачынаючы з Сярэдневякоўя, выраблялі хупавыя ўстаўкі ў завушніцы, дыядэмы, пярсцёнкі і каралі. Такія ўпрыгажэнні шэйхі і візіры дарылі сваім жонкам. Галоўным пастаўшчыком ювелірнага лазурыту ў свеце здаўна быў Афганскі Бадахшан.