Атамны гадзіннік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атамны гадзіннік (малекулярны, квантавы гадзіннік) — прыбор для вымярэння часу, у якім у якасці перыядычнага працэсу выкарыстоўваюцца ўласныя ваганні, звязаныя з працэсамі, якія адбываюцца на ўзроўні атамаў ці малекул.
Атамныя гадзіннікі важныя ў навігацыі. Вызначэнне становішча касмічных караблёў, спадарожнікаў, балістычных ракет, самалётаў, падводных лодак, а таксама перамяшчэнне аўтамабіляў у аўтаматычным рэжыме па спадарожнікавай сувязі (GPS, ГЛАНАСС, Galileo) нельга ўявіць без атамных гадзіннікаў. Атамныя гадзіннікі выкарыстоўваюцца таксама ў сістэмах спадарожнікавай і наземнай тэлекамунікацыі, у тым ліку ў базавых станцыях мабільнай сувязі, міжнароднымі і нацыянальнымі бюро стандартаў і службамі дакладнага часу, якія перыядычна передаюць сігналы часу па радыё.
З 1967 года міжнародная сістэма адзінак СІ вызначае адну секунду як 9 192 631 770 перыядаў электрамагнітнага выпраменьвання, якое ўзнікае пры пераходзе паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атама цэзію-133. Згодна з гэтым азначэннем, атам цэзію-133 з'яўляецца стандартам для вымярэнняў часу і частаты. Дакладнасць вызначэння секунды вызначае дакладнасць вызначэння іншых асноўных адзінак, такіх як, напрыклад, вольт або метр, якія маюць секунду ў сваім азначэнні.
Стабільнасць атамных гадзіннікаў (дзе — адхіленне частаты гадзінніка за некаторы перыяд часу) звычайна ляжыць у граніцах 10−14 — 10−15 , а ў спецыяльных канструкцыях дасягае 10−17 [1], і з'яўляецца найлепшай сярод усіх існуючых тыпаў гадзіннікаў [1].