Арыйскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
І́ндаіра́нскія мовы (таксама вядомыя як ары́йскія[1]) — адна з галін моў у складзе індаеўрапейскай моўнай сям’і, самыя ўсходнія з сучасных індаеўрапейскіх моў. Узыходзяць да праіндаіранскай мовы і звязаныя з міграцыямі старажытных арыяў.
Хуткія факты Індаіранская (арыйская) галіна, Таксон ...
Індаіранская (арыйская) галіна | |
---|---|
Таксон | галіна |
Арэал | Сярэдняя Азія, Паўднёвая Азія, Каўказ, Усходняя Еўропа |
Колькасць носьбітаў | больш за 1 млрд чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Склад | |
індаарыйская, іранская, дардская, нурыстанская групы |
|
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | iir |
Закрыць
З’яўляецца найбольшай галіной індаеўрапейскіх моў па колькасці носьбітаў, налічваючы больш за 1 млрд чал., тэрыторыя пражывання якіх распасціраецца ад Усходняй Еўропы (цыганская мова) і Каўказа (асецінская мова) да захаду Кітая (сарыкольская мова[ru]) і ўсходу Гімалаяў (асамская мова). Цыганская мова і іншыя блізкія ёй дыялекты пашыраныя па ўсім свеце; на Фіджы, Маўрыкіі і ў Сурынаме існуюць значныя хіндзімоўныя супольнасці.