Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі (АСАЛА) (англ.: Armenian Secret Army for the Liberation of Armenia (ASALA), арм.: Հայաստանի Ազատագրութեան Հայ Գաղտնի Բանակ, ՀԱՀԳԲ) — армянская ваенізаваная арганізацыя, што існавала з 1975 года[4] да пачатку 1990-х[5].
Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі (АСАЛА) | |
---|---|
арм.: Հայաստանի ազատագրության հայ գաղտնի բանակ | |
Ідэалогія | Марксізм-ленінізм |
Этнічная прыналежнасць | Армяне |
Дэвіз | «Узброенае змаганне і слушная палітычная лінія — шлях да Арменіі» і «Жыве рэвалюцыйная салідарнасць прыгнечаных народаў»[1]. |
Лідары | Акоп Акапян, Геворк Ачэмян |
Штаб-кватэра | Бейрут, Ліван |
Актыўная ў | Еўропа, Блізкі Усход |
Сфарміравана | 1975[2] |
Расфарміравана | 1988 |
Саюзнікі | Падазраваліся ў сувязях з палестынскай групоўкай Абу Нідаля, курдскімі сепаратыстамі і Сірыяй[3] |
Колькасць членаў | Хаваецца |
Буйныя акцыі |
Аперацыя ВАН, выбух у аэрапорце Арлі, іншыя… |
У некаторых крыніцах завецца тэрарыстычнай[6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18], у іншых — партызанскай[19][20][21][22] або ўзброенай[23] арганізацыяй. АСЕЛА была ўлучана ў спіс тэрарыстычных арганізацый дзярждэпартаментам ЗША ў 1980-х, але пасля са спіса была выключана[24].
У выніку нападаў і забойстваў АСАЛА загінула 46 і было паранена 299 чалавек. Заяўленыя мэты АСАЛА былі «вымусіць урад Турцыі публічна прызнаць сваю адказнасць за гібель 1,5 мільёна армян, выплаціць рэпарацыі і саступіць тэрыторыі гістарычнай Арменіі»[25]. Асноўнай мэтай было аднаўленне гістарычнай Арменіі, якая ўлучала б у сябе тэрыторыі ўсходняй Турцыі і Армянскай ССР[26]. Гэтыя землі, Вільсанаўскую Арменію, абяцаў армянам у 1920 годзе прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан па нератыфікаванаму Сеўрскаму мірнаму дагавору[27]. Група дэкларавала марксісцка-ленінскія пагляды, кіраўніком групы быў Акоп Акапян (Аруцюн Тагушан), які быў забіты на парозе ўласнага дома ў Афінах у 1988 годзе.