Армянскае пытанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянскае пытанне — комплекс праблем, злучаных з армянскім насельніцтвам Асманскай імперыі у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.
Рэформы асманскага грамадства ў XIX стагоддзі далі армянскай меншасці магчымасць патрабаваць абароны ад гвалту і выканання роўных праў нароўні з мусульманамі. Прыгнечанае становішча армянаў стала прадметам ціску на Асманскую імперыю з боку еўрапейскіх дзяржаў. Улады Асманскай імперыі і султан Абдул-Хамід II бачылі ў гэтым вылучна спробы разбурыць імперыю і спрабавалі жорстка здушыць выступы армянаў. Нявырашанасць армянскага пытання была адной з прычын генацыду армян у 1915 годзе.