Ардон (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ардо́н (руск.: Ардо́н[1], ас.: Æрыдон) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, на Паўночным Каўказе, у Паўночнай Асеціі, левы прыток ракі Церак (басейн Каспійскага мора).
Ардон | |
---|---|
асец. Æрыдон, руск. Ардон | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 102 км |
Басейн | 2 700 км² |
Расход вады | 29 м³/с (за 36 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Вялікі Каўказ |
• Месцазнаходжанне | Галоўны Каўказскі хрыбет |
• Каардынаты | 42°41′36″ пн. ш. 43°58′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Церак |
• Месцазнаходжанне | за 487 км ад вусця |
• Каардынаты | 43°14′18″ пн. ш. 44°18′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Церак → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Паўночная Асеція |
Код у ДВР | 07020000112108200003108 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 102 км. Плошча вадазбору 2700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 36 км ад вусця складае 29[2] м³/с, аб’ём сцёку 0,915[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з ледавікоў Галоўнага Каўказскага хрыбта. Працякае па Алагірскай цясніне і Паўночна-Асецінскай раўніне. Упадае ў Церак за 487 км ад яго вусця. Рэчышча Ардона да выхаду на Паўночна-Асецінскую раўніну прамое, неразгалінаванае, з парогамі, шыверамі і перакатамі. На раўніне рэчышча разгалінаванае, утварае вялікую колькасць рукавоў. Жыўленне ракі за кошт ледавікоў і дажджавое. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Прытокі: Нар, Адайком-Дон, Цея, Садон, Бад, Архон-Дон, Улан-Дон, Таміс-Дон і іншыя рэкі і ручаі[3].
Па даліне Ардона пралягае Ваенна-Асецінская дарога. Каля ракі знаходзіцца горад Ардон. У басейне Ардона Садонскае радовішча свінцова-цынкавых руд. На ўчастку ракі працягласцю 16 км (ад сяла Ніжні Зарамаг да вусця ракі Бад) каскад дзеючых ГЭС і ГЭС, якія будуюцца[2].