Араба-ізраільскі канфлікт (араб. الصراع العربي الإسرائيلي, іўр.: הסכסוך הישראלי-ערבי) — супрацьстаянне паміж шэрагам арабскіх краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных Ізраілем палесцінскіх тэрыторый, з аднаго боку, і сіянісцкім рухам, а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў 1948 годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагоддзя, пачынаючы з канца XIX стагоддзя, калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе яўрэяў за стварэнне ўласнай дзяржавы.
Хуткія факты Араба-ізраільскі канфлікт, Дата ...
Араба-ізраільскі канфлікт |
---|
|
Ліга арабскіх дзяржаў |
Ізраіль |
Ваявалі супраць Ізраіля |
Заходні бераг ракі Іардан і Сектар Газа |
Дата |
1948 — цяперашні час |
Месца |
Блізкі Усход |
Вынік |
Канфлікт працягваецца |
Праціўнікі |
|
Страты |
каля 46000 ваеннаслужачых забіта
| каля 9000 ваеннаслужачых забіта
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пасля распаду Асманскай імперыі ў выніку яе паразы ў Першай сусветнай вайне канфлікт паміж яўрэямі-сіяністамі і арабскім насельніцтвам Палесціны зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палесціны. У ходзе напаленай сітуацыі ў другой чвэрці XX стагоддзя да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны і культурны аспекты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У 1948 годзе суседнія арабскія краіны абвясцілі вайну створанай яўрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палесціны і перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаннем мірнага дагавора з Егіптам у 1979 годзе і Іарданіяй у 1994 годзе лік варожых да Ізраіля дзяржаў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага араба-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны палесціна-ізраільскі канфлікт, абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненнем тэрытарыяльных інтарэсаў яўрэяў і арабаў, якія жывуць у Палесціне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт з'яўляецца крыніцай палітычнай напружанасці і адкрытых узброеных сутыкненняў у рэгіёне.