Апярэджванне раўнадзенстваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апярэджванне раўнадзенстваў (лац.: praecessio aequinoctiorum) — гістарычная назва для паступовага зрушэння пунктаў вясенняга і асенняга раўнадзенстваў (гэта значыць пунктаў перасячэння нябеснага экватара з экліптыкай) насустрач гадавому руху Сонца. Іншымі словамі, кожны год вясновае раўнадзенства надыходзіць крыху раней, чым у папярэднім годзе.