Антонаў Ан-225 Мрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антонаў Ан-225 «Мроя» (укр.: Ан-225 «Мрія» — «мара», унутранае пазначэнне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТА: Cossack — бел.: Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасці распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекта — Талмачоў Віктар Ільіч. Самы вялікі ў свеце самалёт.
Антонаў Ан-225 Мрыя | |
---|---|
руск.: Ан-225 | |
Тып | airplane with 6 jet engines[d], land-based airlifter monoplane[d] і дзвюхпалубны самалёт[d] |
Распрацоўшчык | Антонаў[d] |
Вытворца | Серыйны завод «Антонаў»[1] |
Галоўны канструктар | Viktor Tolmachyov[d][2] і Petro Balabuyev[d][3] |
Першы палёт | 21 снежня 1988[4][5] |
Пачатак эксплуатацыі | 1989[6] |
Эксплуатанты | Antonov Airlines[d][7] |
Адзінак выраблена | 1[8] |
Базавая мадэль | Ан-124[9][3][…] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Cамалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 года. Першапачаткова былі запачаткаваны дзве машыны, аднак толькі адзін асобнік знаходзіўся ў лётным стане і эксплуатаваўся ўкраінскай кампаніяй Antonov Airlines. Другі асобнік гатовы на 70 %.
У выніку авіяналёту расійскіх войскаў 27 лютага 2022 года на аэрапорт Гастомель пад Кіевам самалёт Ан-225 «Мрыя» згарэў, знаходзячыся ў ангары на рамонце[10][11].