Амедэо Мадыльяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амедэо (Едыда) Клементэ Мадыльяні[7] (італ.: Amedeo Clemente Modigliani; 12 ліпеня 1884, Ліворна, Італія — 24 студзеня 1920, Парыж, Францыя) — італьянскі мастак і скульптар, адзін з самых вядомых мастакоў канца XIX — пачатку XX стагоддзя, яркі прадстаўнік экспрэсіянізму.
Амедэо Мадыльяні | |
---|---|
італ.: Amedeo Modigliani | |
| |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1884(1884-07-12)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1920(1920-01-24)[1][2][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jeanne Modigliani[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік |
Жанр | яскравы прадстаўнік экспрэсіянізму |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | мастацтва эпохі мадэрну[d][6] |
Уплыў | Брынкушы, Тулуз-Латрэк, Сезан, Пікаса, Рэнуар |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадыльяні вырас у Італіі, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння, пакуль у 1906 годзе не пераехаў у Парыж. У Парыжы ён пазнаёміўся з такімі значнымі мастакамі, як Пабла Пікаса і Канстанцін Брынкушы, якія аказалі вялікі ўплыў на творчасць Мадыльяні. Мадыльяні меў слабое здароўе — ён часта пакутаваў ад захворванняў лёгкіх і ва ўзросце 35 гадоў памёр ад сухотаў. Пра жыццё мастака вядома толькі з нешматлікіх вартых даверу крыніц.
Спадчыну Мадыльяні складаюць пераважна карціны і эскізы, аднак з 1909 па 1914 гады ён займаўся ў асноўным скульптурамі. Як на палотнах, так і ў скульптуры, асноўным матывам Мадыльяні з'яўляўся чалавек. Акрамя гэтага захаваліся некалькі пейзажаў; нацюрморты і карціны жанравага характару не цікавілі мастака. Часта Мадыльяні звяртаўся да твораў прадстаўнікоў Рэнесансу, а таксама да папулярнага ў той час афрыканскага мастацтва. У той жа час творчасць Мадыльяні нельга аднесці ні да аднаго з сучасных напрамкаў таго часу, як напрыклад, кубізм або фавізм. З-за гэтага мастацтвазнаўцы разглядаюць творчасць Мадыльяні асобна ад асноўных плыняў таго часу. Пры жыцці працы Мадыльяні не мелі поспеху і сталі папулярнымі толькі пасля смерці мастака — на апошніх аўкцыёнах «Сотбіс» у 2010 годзе дзве карціны Мадыльяні былі прададзеныя па рэкордных для яго спадчыны цэнах — 60,6 і 68,9 мільёна долараў ЗША.