Аляксандр Піліпавіч Какорынаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Піліпавіч Какорынаў (руск.: Александр Филиппович Кокоринов; 29.6 (10.7).1726, Табольск — 10 (21) .3.1772, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар. З 1740 года вучыўся ў Табольску, затым у Маскве ў архітэктурнай школе Д. В. Ухтомскага. З 1754 года жыў у Пецярбургу. З 1761 года — дырэктар, з 1765 года — прафесар, з 1769 года — рэктар Акадэміі мастацтваў. Раннія творы Какорынава звязаны з архітэктурай барока (палац-сядзіба К. Г. Разумоўскага ў Пятроўска-Разумоўскім ў Маскве, 1752—1753, перабудавана), пазнейшыя пабудовы — ранняга класіцызму (палац К. Г. Разумоўскага, 1762-66, і Акадэмія мастацтваў, 1764-88, сумесна з Ж. Б. М. Вален-Дэламотам — у Санкт-Пецярбургу).
Хуткія факты Аляксандр Піліпавіч Какорынаў, Імя пры нараджэнні ...
Аляксандр Піліпавіч Какорынаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Александр Филиппович Кокоринов |
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1726 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 (21) сакавіка 1772 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць