Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Іса́евіч Салжані́цын (11 снежня 1918, Кіславодск, РСФСР — 3 жніўня 2008, Масква, Расійская Федэрацыя) — выдатны рускі пісьменнік, публіцыст, гісторык, паэт і грамадскі дзеяч.
Хуткія факты Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын, Асабістыя звесткі ...
Закрыць
Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закранаюць вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама гісторыка-публіцыстычнымі творамі па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.
Былы дысідэнт, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (шасцідзясятыя, сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады XX стагоддзя) змагаўся супраць камуністычнага рэжыму ў СССР.
У апошнія дзесяцігоддзі стаяў на кансерватыўных пазіцыях, з’яўляючыся адным з натхняльнікаў праваслаўна-патрыятычнага руху.
Бацька Ігната Салжаніцына, вядомага дырыжора і піяніста.