Альштынскае ваяводства (1946—1975)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альштынскае ваяводства.
Альштынскае ваяводства (польск.: Województwo olsztyńskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1946—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Ольштын.
Хуткія факты Альштынскае ваяводства, Краіна ...
Закрыць
Утворана пастановай Савета міністраў Польшчы ад 29 мая 1946 года з тэрыторыі былой Мазурскай акругі. 7 ліпеня 1946 года надвіслянскія паветы былі перададзены ў Гданьскае ваяводства, а Элцкі, Алецкі і Галдапскі паветы — у склад Беластоцкага ваяводства.
Паводле звестак 1950 года, больш за 25 % этнічных палякаў, пераселеных у ваяводства пасля Другой сусветнай вайны, паходзілі з усходніх ваяводстваў міжваеннай Польскай Рэспублікі (з так званых крэсаў).