Альмады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альмады (фр.: Pointe des Almadies) — мыс на паўвостраве Зялёны мыс у Сенегале[1]. Самы заходні пункт Афрыкі [2]. Берагі мыса абразійна-бухтавыя. З еўрапейцаў упершыню наведаў партугальскі мараплавец Дыніш Дыяш у 1444 годзе.