Алеманы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алема́ны або алама́ны (ад герм. alle manner — «усе людзі», алем.: Alemanne, ням.: Alamannen, Alemannen) — германскі саюз плямён, у які ўвайшлі плямёны з колішніх саюзаў свеваў і маркаманаў, а таксама ютунгаў, якія прыйшлі з поўначы. Пазней сталі вядомы пад імем швабаў, якія далі назву гістарычнай вобласці Швабія ў Германіі.
Мова алеманаў стала асновай для верхненямецкіх дыялектаў.