Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2012
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 (англ.: China Open 2012, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 13-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £400,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 | |
Сезон | 2011/2012 |
---|---|
Тэрміны | 26 сакавіка — 1 красавіка 2012 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Банк Пекіна |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £400,000 |
Прызавыя пераможцы | £75,000 |
Мінулы чэмпіён | Джад Трамп |
Фінал | |
Пераможца | Пітэр Эбдан |
Фіналіст | Стывен Магуайр |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 |
Колькасць матчаў | 38 |
Найвышэйшая серыя | 139 (Марк Сэлбі) (кваліфікацыя: 139 (Адам Дафі)) |
←2011 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2013→ | |
Снукерны сезон 2011/2012 | |
←Гранд-фінал PTC | Чэмпіянат свету→ |
Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі (5:0), валійца Мэцью Стывенса (5:3), дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:4), фіналіста Гранд-фіналу PTC Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (5:3), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:3) і Стывена Магуайра ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Гэтая перамога стала 13-м прафесійным і дзявятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, які займаў месца па-за межамі топ-24 сусветнага рэйтынгу, а таксама другім тытулам адкрытага чэмпіянату Кітая і першым спаборніцтвам, выйграным Эбданам за тры гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2009 годзе). Апроч таго, Пітэр Эбдан, якому быў 41 год і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2004 года (калі Джымі Уайт перамог на Players Championship ва ўзросце 41 года і 11 поўных месяцаў).