Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (англ.: US Open) — чацвёрты і апошні з турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у жніўні—верасні на працягу двух тыдняў перад Днём працы ў ЗША. Асноўны турнір складаецца з пяці першынствоў: адзінкавыя мужчынскія і жаночыя, парныя мужчынскія і жаночыя, змяшаныя парныя, а таксама два дадатковыя юнацкія турніры і спецыяльны турнір інвалідаў.
Ад 1978 года турнір праводзіцца ў Нацыянальным тэнісным цэнтры USTA, размешчаным у парку Флашын Медаўз-Карона ў Куінсе, Нью-Ёрк.
Значным адрозненнем Адкрытага чэмпіянату ЗША ад трох іншых турніраў Вялікага шлема з’яўляецца прысутнасць тай-брэйкаў у фінальным сэце. У астатніх турнірах пяты сэт для мужчын і трэці для жанчын доўжыцца, пакуль хтосьці не выйграе паводле рэзультатаў двух геймаў.