Авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада 3 студзеня 2020 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Іранскі крызіс (з 2019 года)
Авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада 3 студзеня 2020 года — авіяўдар па канвою паблізу міжнароднага аэрапорта Багдада, нанесены ўзброенымі сіламі ЗША 3 студзеня 2020 года. Мэтай ўдару былі Касем Сулеймані, камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі, і Абу Махдзі Аль-Мухандзіс, камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі» і кіраўнік «Катаіб Хезбала». У выніку ракетнай атакі беспілотнікаў канвой быў знішчаны. Сулеймані і Абу Махдзіса загінулі[1][2][3].
У сувязі з забойствам генерала Сулеймані ў Іране была абвешчана трохдзённая жалоба[4].