Авіяносцы тыпу «Эсэкс»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тып «Эсэкс» (англ.: Essex class) — серыя цяжкіх ударных авіяносцаў ЗША перыяду Другой сусветнай вайны. Спраектаваны ў 1938—1940 гадах, пры гэтым першапачаткова меркавалася пабудаваць толькі адзін карабель гэтага тыпу, у дадатак да авіяносцаў тыпу «Ёрктаўн». Аднак ужо неўзабаве былі замоўлены яшчэ два, а ўступленне ЗША ў вайну ў снежні 1941 года запатрабавала масавага будаўніцтва авіяносцаў, у якасці якіх, як найбольш сучасны, быў абраны тып «Эсэкс». Агулам, з 1940 па 1945 былі пабудаваны 24 авіяносцы тыпу «Эсэкс», што зрабіла іх найбольш шматлікай серыяй авіяносцаў у гісторыі, не лічачы эскортных, а таксама найбольш шматлікай серыяй ваенных караблёў водазмяшчэннем звыш 20 000 т.
Авіяносцы тыпу «Эсэкс» | |
---|---|
англ.: Essex class | |
Праект | |
Краіна | |
Аператары | |
Гады будаўніцтва | 1941—1950 |
Гады ў страі | 1942—1991 |
Запланавана | 32 |
Пабудавана | 24 |
У страі | зняты з узбраення |
Захавана |
|
Адменена | 8 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
23 785 т сухое 26 669 т стандартнае 34 881 т поўнае |
Даўжыня | 265,9 м |
Шырыня | 45,0 м |
Вышыня | 24,9 м ад кіля да палётнай палубы |
Асадка | 8,4 м пры поўным водазмяшчэнні |
Браніраванне |
пояс: 64—102 мм траверзы: 102 мм палуба: 64+37 мм румпельнае аддзяленне: 64—102 мм дах баявой рубкі: 37 мм кажухі кабеляў і элеватараў: 25—64 мм |
Рухавікі |
8 вадатрубавых катлоў тыпу «Бабкак—Уілкакс» 4 турбіны тыпу «Весцінгаўз» |
Магутнасць | 150 000 л. с. |
Рухавік | 4 вяслярных шрубы |
Хуткасць ходу | 33 вузла максімальная |
Далёкасць плавання | 15 000 міль на 15 вузлах |
Экіпаж | штатна 2386 чалавек, у тым ліку 215 афіцэраў, рэальна да 3106 чалавек, у тым ліку 226 афіцэраў |
Узбраенне | |
Радыёлакацыйнае ўзбраенне |
РЛС выяўлення паветраных цэляў SK і SC-2, 2 РЛС выяўлення надводных цэляў SG |
Зенітная артылерыя |
4 × 2 — 127-мм/38 Mk.12 4 × 1 — 127-мм/38 Mk.12 8 × 4 — 40-мм «Бофарс» Mk.2 46 × 1 — 20-мм «Эрлікан» Mk.4 |
Авіяцыйная група | 91—103 самалёта |
Першы з авіяносцаў тыпу «Эсэкс» уступіў у строй у снежні 1942 года, а ў 1943 годзе яны сталі асноўным тыпам цяжкіх авіяносцаў ЗША і актыўна выкарыстоўваліся аж да канца вайны, прычым пры гэтым ніводны з іх не быў страчаны, хоць некалькі з авіяносцаў атрымлівалі сур’ёзныя пашкоджанні. У першыя паваенныя гады 14 з іх былі выведзены ў рэзерв, пры гэтым частка з яго ўжо не выводзілася. У 1949—1953 гадах большасць з іх прайшлі капітальную мадэрнізацыю, пры гэтым мадэрнізаваныя караблі сталі вядомыя таксама як тып «Арыскані», па імі першага з іх, перабудаванага яшчэ на стапелі. У такім выглядзе яны выкарыстоўваліся ў шэрагу паваенных канфліктаў, уключаючы Карэйскую і В’етнамскую войны, але ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х большасць з гэтых маральна састарэлых караблёў была знята з узбраення. Толькі адзін з іх, «Лексінгтан», заставаўся ў страі ў ролі навучальнага авіяносца аж да 1992 года.