Абаронца (хакей)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абаро́нца ў хакеі — ігрок, асноўная задача якога на пляцоўцы перашкодзіць камандзе саперніка забіць гол. Звычайна ў звяне выходзяць два абаронцы. Абаронцы — універсальныя ігракі, хоць першачарговымі для іх з'яўляюцца абарончыя функцыі. Абавязковая якасць абаронцаў — уменне весці асабістыя адзінаборствы. Як правіла, сучасныя абаронцы высакарослыя, дужыя спартоўцы, якія валодаюць значным хуткасна-сілавым патэнцыялам.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абаронца.
Пры пераходзе ў сярэднюю зону асноўная задача абароны — прыціснуць іграка, які валодае шайбай, да борту, і ня даць правесці нападаючым распасоўку. У чужой зоне абаронцы займаюць пазіцыі каля сіняй лініі, іхняя асноўная задача — не даць шайбе выйсці з гэтай зоны.