Ааху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аа́ху (гав.: O'ahu, англ.: Oahu) — востраў вулканічнага паходжання ў Ціхім акіяне, у архіпелагу Гаваяў (ЗША).
Хуткія факты Ааху, Характарыстыкі ...
Ааху | |
---|---|
гав. O'ahu, англ. Oahu | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 545,3 км² |
Насельніцтва | 976 372 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 631,83 чал./км² |
Размяшчэнне | |
21°28′ пн. ш. 157°59′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Гавайскія астравы |
Краіна | |
Штат | Гаваі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Трэці па велічыні і адзін з найбольш населеных астравоў Гаваяў. На паўднёвым узбярэжжы Ааху знаходзіцца найбуйнейшы горад і адначасова сталіца штата Гаваі — Ганалулу.
Востраў Ааху на працягу доўгага часу называюць Месца збораў. Тым не менш, яго гавайская назва не мае пацверджанага перакладу, апроч геаграфічнага наймення. Гавайскія паданні звязваюць паходжанне назвы з палінезійскім мараходам Гаваілоа, якому прыпісваюць адкрыццё астравоў. Паводле падання, Гаваілоа назваў востраў у гонар сына.