Ішэмічная хвароба сэрца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ішэмічная хвароба сэрца (ІХС; лац.: Morbus ischaemicus cordis, ад стар.-грэч.: ἴσχω — «затрымоўваю, стрымліваю» і αἷμα - «кроў») — паталагічны стан, які характарызуецца абсалютным або адносным парушэннем кровазабеспячэння міякарда з прычыны пашкоджання каранарных артэрый. Ішэмічная хвароба сэрца прадстаўляе сабой абумоўленае разладам каранарнага кровазвароту паражэнне міякарда, якое ўзнікае ў выніку парушэння раўнавагі паміж каранарным крывацёкам і метабалічнымі патрэбамі сардэчнай мышцы. Іншымі словамі, міякард мае патрэбу ў большай колькасці кіслароду, чым яго паступае з крывёю. ІХС можа працякаць востра (у выглядзе інфаркту міякарда), а таксама хранічна (перыядычныя прыступы стэнакардыі).
Хуткія факты Ішэмічная хвароба сэрца, МКХ-10 ...
Ішэмічная хвароба сэрца | |
---|---|
МКХ-10 | I20.20.-I25.25. |
МКБ-10-КМ | I20-I25, K76.1, I25.10, I25, I25.9 і I25.1 |
МКХ-9 | 410410-414414 |
МКБ-9-КМ | 410-414.99[1], 414.0[1], 414.9[1] і 414.00[2] |
OMIM | 300464, 607339, 608316, 608318, 608320, 610947, 611139, 612030 і 614293 |
DiseasesDB | 8695 |
MedlinePlus | 007115 |
eMedicine | med/1568 |
MeSH | D017202 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць