Ісландыя (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ісландыя (значэнні).
Ісландыя (ісл.: Landafræði Íslands) — востраў у паўночнай часткі Атлантычнага акіяна, ля Палярнага круга, паміж Грэнландыяй і Нарвегіяй, належыць аднайменнай дзяржаве. Амаль уся тэрыторыя вострава ўяўляе сабой вулканічнае плато з вяршынямі да 2 км, якое досыць крута абрываецца да акіяна, утвараючы тысячы фіёрдаў. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 500 м. Шматлікія дзеючыя вулканы (Гекла, Аскья, Лакі і інш.), гейзеры, гарачыя крыніцы, лававыя палі і ледавікі пакрываюць сабой амаль усю тэрыторыю краіны. Найвышэйшая вяршыня вострава — пік Хванадальсхнукюр (2109,6 м). Насельніцтва — 321 857 чал. (2013).
Хуткія факты Ісландыя, Характарыстыкі ...
Ісландыя | |
---|---|
ісл. Landafræði Íslands | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 2 109,6 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
65° пн. ш. 18° з. д.HGЯO | |
Закрыць