Ірландыя на Алімпійскіх гульнях
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірландыя, як самастойная дзяржава, упершыню выступіла на Алімпіядзе ў 1924 годзе, на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. На Алімпіядах, якія праходзілі з 1896 па 1920 гады, Ірландыя выступала, як частка аб'яднанай каманды Вялікабрытаніі і Ірландыі. Ірландцы спрабавалі паслаць самастойную каманду яшчэ на Гульні 1906 года, але ім у гэтым перашкодзіў прынц Георг. І толькі пасля таго, як большая частка краіны атрымала незалежнасць у 1922 годзе, ірландцы змаглі паслаць на Гульні 1924 года самастойную каманду, якая выступала там пад назвай Ірландская Свабодная дзяржава. Усяго ірландцы прынялі ўдзел у 20 летніх і 6 зімовых Алімпійскіх гульнях.
Код МАК: | IRL | |||
НАК: | Алімпійскі савет Ірландыі Афіцыйны сайт | |||
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях | ||||
1924 · 1928 · 1932 · 1936 · 1948 · 1952 · 1956 · 1960 · 1964 · 1968 · 1972 · 1976 · 1980 · 1984 · 1988 · 1992 · 1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 · 2016 | ||||
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||
1992 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 | ||||
Гл. таксама | ||||
За час выступлення на Алімпійскіх гульнях, ірландскія спартсмены заваявалі 25 медалёў: 9 залатых, 7 сярэбраных і 9 бронзавых. Практычна ўсе медалі былі заваяваны ў лёгкай атлетыцы, боксе і плаванні.